24 студзеня (чацвер) у кнігарні "Кніжны салон" (Калініна, 5, недалёка ад крамы "1000 дробязей") адбудзецца прэзентацыя кнігі Людмілы Рублеўскай "Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега". Пачатак у 18.00.
10 студзеня ў Музеі Янкі Купалы (вул. Я. Купалы, 4) адбудзецца вечарына "Літаратурныя Каляды", а таксама падвядзенне вынікаў Фестывалю рэмэйкаў, абвешчанага і праведзенага напрыканцы мінулага года.
У сённяшнім нумары газеты "СБ" (12 студзеня) -- нашае з Юляй Новік інтэрв'ю, у якім мы з прыемнасцю згадваем усіх нашых сяброў, паплечнікаў, калег... Калі больш дакладна -- сябровак, паплечніц і каляжанак :), бо найбольш ініцыятыўныя і крэатыўныя ўсё ж дзяўчаты
( Read more... )